Часам даводзіцца засведчыць, што некоторыя праявы жыцця бываюць страшнейшымі за смерць.
Капліца-пахавальня Качаноў у Івашкаўцах Смаргонскага раёна. Помнік, да якога мяне прывёў Божы провід. Цяпер, пасля столькіх год апекавання, вывучэння, частковай рэстаўрацыі і, нарэшце, пасля арганізацыі і правядзення работ па добраўпарадкаванні крыпты, я разумею, чаму.
7 снежня 2024 года, мы ўпершыню з з калектывам прафесіяналаў выконвалі работы па добраўпарадкаванні з частковым даследаваннем у крыпце. Я хачу шчыра падзякаваць за плённую працу нашу групу даследчыкаў у складзе навуковых супрацоўнікаў аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікалая Памазанава і Уладзіслава Крумплеўскага, архітэктара Змітра Савельева, архітэктара і гісторыка Андрэя Шулаева і яшчэ 2 валанцёраў - Аляксея і Сяргея. Мы пачалі вялікую Справу.
...Крыпта займае ўвесь унутраны аб’ём пад падлогай капліцы, мае 8 ніш, размешчаных у 2 ярусы ў падалтарнай, і 8 ніш у 2 ярусы ў падуваходнай частцы. Вентыляцыйныя каналы ўтвараюць вялікую сетку ўнутры муроў, 2 з іх выходзяць вонкі высока, пад франтонам капліцы і візуалізуюцца пры аглядзе франтальнага фасада. Створаны ўнутры клімат сведчыць аб высокай кампетэнтнасці архітэктара і дойлідаў. Сцены, перакрыцці, нішы знаходзяцца ў ідэальным стане, цалкам адсутнічаюць сляды вільгаці. Адмысловы клімат спрыяў муміфікацыі большасці астанкаў ў саркафагах.
Разам з тым, вентыляцыйныя каналы забітыя смеццем, камянямі, бітым шклом ад бутэлек. Неабходна правесці іх ачыстку і ўстанавіць рашоткі, каб папярэдзіць пранікненне дробных птушак і жывёл.
У крыпце знаходзіцца 6 цынкавых мастацкі выкананых саркафагаў і 3 драўляныя труны, усяго не менш за 6 пахаванняў (не выключана, што драўляныя труны маглі знаходзіцца ўнутры саркафагаў, - патрэбны дадатковыя даследаванні). Памянтыя шыльды ў наяўнасці толькі дзве: Казімір Качан, памёр 20.6.1934 ва ўзросце 80 год і Аляксандра (з Качаноў) Песко, памерла 8 мая 1914 года ва ўзросце 23 год.
У маі 2024 года я накіравала запыт датычна Аляксандры Качан у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Згодна з запісам у метрычнай кнізе Сольскага касцёла, 4 чэрвеня 1889 года ў Даўкшышскім парафіяльным касцёле было ахрышчана немаўля па імені Аляксандра “дворян Казимира и Софии ур. Берентовой Кочанов зак. супр. дочь родившаяся сего года мая 12го дня в им. Гусцишках”.
Такім чынам можна сцвярджаць, што ў адной крыпце пахаваны бацька і дачка, імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль што, нажаль, невядомыя. Адметна, што ў адпаведнасці з надпісам на памятнай шыльдзе, Аляксандры на момант смерці было 23 гады, але згодна з метрыкай маладая жанчына некалькі дзён не дажыла да свайго 25-годдзя. Больш дакладным у дадзеным выпадку патрэбна лічыць метрычны запіс.
З наяўных пахаванняў, верагодна, 3 - жаночыя (папярэдне - па элементах адзення). Усе саркафагі і труны ўскрытыя. З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзены. Большасць целаў выцягнуты з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў. Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданы ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, пры тым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсэ гэта з улікам таго, што астанкі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы. (Са слоў мясцовых жыхароў, у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца яны стаялі расчыненымі. Магчыма, гэтае страшнае злачынства адбылося тады?).
Пад час работ 7 снежня антраполагамі была апрацавана 1 ніша. У ёй – фрагменты астанкаў некалькіх розных чалавек. Наогул колькасць парэшткаў у крыпце не адпавядае колькасці пахаванняў, візуальна астанкаў менш, яны раскіданы хаатычна і яшчэ належыць вялікая даследчая праца, каб высветліць дакладна пол, узрост, прыналежнасць касцяных парэшткаў.
Нішы былі вычышчаны намі ад смецця, недаследаваныя саркафагі змешчаны ў тыя ж нішы, дзе яны стаялі напачатку. Смецце перабрана, усе элементы, якія маюць навуковае значэнне, складзены побач з нішамі, дзе яны былі знойдзены.
Выяўлена шмат элементаў каляровага рэльефнага шкла (магчыма вітражы аконных запаўненняў капліцы), элементы вопраткі, гузікі, абутак. Далейшае вывучэнне металічных дэкаратыўных элементаў са шклом і асобных фрагментаў вітражоў стане падставай для канцэпцыі навуковага аднаўлення знешняга выгляду капліцы.
Таксама быў знойдзены фрагмент газеты "Советский спорт" за 21 мая 1978 года.
Цынкавыя саркафагі ўражваюць сваім выкананнем, кожны з іх – асобны твор мастацтва, іх дэкор і дызайнерскае рашэнне не паўтараюцца, усе яны розныя ў аздабленні, але маюць агульныя канцэптуальныя рысы, што сведчыць аб адным вытворцы (што гэта за вытворца – належыць высветліць).
З будынку капліцы падчас работ па добраўпарадкаванні намі было вынесена ўсё побытавае смецце, вымецена падлога, ачышчаны ад пылу і бруду алтар.
7 снежня Смаргонскі дэкан, Вішнеўскі пробашч ксёндз-канонік Антон Казлоўскі цэлебраваў святую імшу аб ласцы неба для ўсіх памерлых з роду Качаноў, а пасля прыехаў у капліцу і асвяціў пахаванні ў крыпце, аб’яднаўшы валанцёраў місіі ў шчырай супольнай малітве за спачылых.
Зімовы дзень кароткі, мы паспелі мала, але зрабілі вельмі многа. І тое, што мы там убачылі, што высветлілі, павінна стаць вялікім штуршком для далейшага вывучэння і даследавання і крыпты і гісторыі роду Качаноў. А шок, выкліканы апаганьваннем пахаванняў, вандалізмам, выкраданнем чарапоў няшчасных памерлых людзей павінен вымусіць любога прыстойнага чалавека ўздрыгнуцца і задумацца аб нашых маральных каштоўнасцях. І даўно ўжо час усвядоміць, што ўсё, што знаходзіцца на нашай зямлі – наша, і кожны чалавек абавязаны дбаць і клапаціцца аб сваёй Спадчыне.
Місія арганізавана Аленай Шатурынай (Бобінай), фінансаванне на ўласныя сродкі ажыццявіў Вячаслаў Бруёк.
Працяг будзе.