Мерапрыемствы акцый "Гадзіна памяці” і “Ад помніка да помніка".

30.05.2019
Вучні Сольскай школы, іх настаўнікі, работнікі мясцовага Дома культуры, прадстаўнікі сельвыканкама і КСУП “АграСолы”, а таксама жыхары аграгарадка сабраліся на мітынгу ля брацкай магілы ў Солах, каб яшчэ раз прыгадаць жудасныя старонкі ваеннай гісторыі Сольскага сельсавета і ўскласці кветкі да помніка. Да ўдзельнікаў мітынгу далучыліся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас, дырэктар гімназіі, член праўлення БСЖ, член Смаргонскай ініцыятывы Ірына Дурэйка, галоўны спецыяліст Смаргонскага РК ГА “БРСМ” Таццяна Лесавец, дырэктар СПЦ, прадстаўнік РА «Беларускі дзіцячы фонд» Ларыса Татарынава.




Запальваннем сімвалічнай лампады, хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак удзельнікі мітынгу ўшанавалі тых, хто не вярнуўся з вайны. Старшыня сельвыканкама Міхаіл Мірскі нагадаў, якія страты панёс сельсавет падчас вайны. Тут, у цэнтры Солаў, у брацкай магіле пахаваны 6 невядомых байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. 



Пасля ўрачыстасці ля помніка ўсіх жадаючых запрасілі на канцэрт, прысвечаны 74-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Ускласці кветкі і вянкі ў гэты дзень не забыліся і каля помніка ў Кушлянах, дзе пахаваны два байцы рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі.

Напярэдадні Вялікай Перамогі з кветкамі і падарункамі Сяргей Мядзвецкас і іншыя ўдзельнікі групы наведаліся да вязня Любові Пабярэжнік і тылавіка Надзеі Філімонавай. Жанчынам, якія былі сведкамі маркотных падзей, госці падзякавалі за мужнасць і стойкасць і пажадалі яшчэ на доўгія гады заставацца прыкладам для маладых пакаленняў.


 

 

Комментарии (0)Просмотров (22915)