Вершы Дукса Мар'яна - Апошнія водгукі 13-17

06.08.2017

  Позні шыпшыннік

Нястомны шыпшыннік!
Хоць блізіцца захад,
плыве адвячорак —
твой зараснік днее,
прасвечаны
зыркімі сонцамі ягад,
гасцінец
з абодвух бакоў палымнее.
Вось-вось і насупіцца
восень глухая,
ты ж радасна свеціш
ад вёскі да вёскі,
і весела
квецень твая палыхае,
шчасліва
халодныя ззяюць пялёсткі.
Хоць снежныя хмары
збіраюцца дзесьці —
у неба
з калючага лезеш адзення.
Далей — у зіму —
парываешся несці
трываласць пладоў
і нястомнасць цвіцення.


Прыкінь і падумай...

Прыкінь і падумай,
які ты шчаслівы —
багаты ўладальнік
палёў узараных...
Ты ўпэўнены сейбіт
дагледжанай нівы,
дзе пні выкарчоўваў
твой прашчур старанны,
што век свой кароткі
гультайствам не бэсціў.
Штодзённа,
як з даўняга часу вялося,
не так для сябе —
для нашчадкаў ён песціў
сваёй дабрыні і надзеі
калоссе.
Уведаць жадаеш —
і гэтым заняты, —
чаму ўсе прароцтвы дзядоў
не збыліся,
аматар і зух
выпрабоўваць зярняты,
зярняты,
што ў спадчыну нам дасталіся.
Як сталася,
што пад пагрозай світанні
і сонца?
Імгненне —
і згінуць адразу...
Збянтэжаны,
Цяжкія ставіш пытанні.
А мусіць, галоўнае —
нашы адказы.
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/prykin-i-padumai


Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/pozni-shypshynnik

Ранішняя малітва

О, дзень вясёлы, шматгалосы,
Ідзеш ты шпаркаю хадой.
Пашлі мне ясныя нябёсы
І рэчку з цёплаю вадой.
Пашлі мне, новы дзень, удачу –
Шчаслівым быць зусім не грэх,
І не даводзь мяне да плачу,
І прынясі сягоння смех.
Хачу, каб сон мой добры збыўся,
Каб я блінцоў наеўся ўсмак,
Ні з кім не біўся, не сварыўся,
Не пудзіў кошак і сабак.
Хай будзе ў нас навокал згода,
Усцешыцца мая радня,
Хай будзе між людзьмі лагода
І запануе дабрыня.
І цэлы дзень са мной таксама
Хай дзень шчаслівы пражыве.

       Рокеры

Дзе тут цягацца з імі цыганцы!
Ажно калоціцца сцэна шырокая.
Перахліснуліся
песні і танцы.
Юны запал узрываецца...
Рокеры!
Рокеры,
выйшлі з падполля цяпер вы
(згінь, кансерватар!
Кры-ывіцца ён яшчэ...).
Гэта ж такое свята для нерваў,
гэта такое жывое відовішча!
Рыцары вы маладыя
без страху —
хтосьці пужлівы, пачуўшы,
аж стуліцца...
Добра,
што з гэткім вялікім размахам
вы супраць нечага ўсё ж пратэстуеце.
Вашых паклоннікаў —
цэлая плойма:
«Не завалялася лішніх білецікаў?»
...Можа б, вы толькі
спявалі па-свойму —
вам бы айчынных паболей сюжэцікаў!
Штосьці б даўжэй у душы затрымалася,
думка каб ззяла пад шумнаю шапкаю.
Болей бы сэнсу!
Каб не здавалася:
нехта бразгоча пустою бляшанкаю…
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/rokery


Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/rokery

Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/ranishnyaya-malitvДзе тут цягацца з імі цыганцы!


Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/rokery

Комментарии (0)Просмотров (6154)