Акцыя “Сабяром дзяцей у школу”. Падарункі першакласнікам і дзецям з мнагадзетных сем’яў падарылі на свяце вёскі ў Кушлянах

23.09.2018
Падчас свята вёскі “Кушлянская талака” было шмат прыемных сюрпрызаў для дарослых і дзяцей.



Старшыня прафкама мясцовай гаспадаркі Наталля Куніцкая завітала на свята з канцтаварамі для школьнікаў. У межах акцыі “Сабяром дзяцей у школу” КСУП “АграСолы” выдаткавала сродкі на патрэбныя для вучобы рэчы. Сшыткі, вокладкі, алоўкі, ручкі атрымалі з рук прафсаюзнага лідара Дзіяна Кротава, сёстры Скадоравы, дзеткі з сям’і Дудык, Войтка і іншыя.



Комментарии (0)Просмотров (6728)