Урачысты мітынг: Пад сцягам незалежнасці

06.08.2017
У нашай краіне адзначаюць адразу некалькі дзяржаўных святаў. І адно з іх – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Яны з’яўляюцца асноўнымі атрыбутамі дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць усю самабытнасць культуры, традыцыі беларускага народа, пранесеныя праз стагоддзі. Кожны год у дзень свята па ўсёй Беларусі ўздымаюцца сцягі, як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.

 

 

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на ўрачыстасці ў Смаргоні было прадастаўлена кіраўнікам арганізацый, якія дасягнулі лепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна – дырэктару рыбгаса “Солы” Марыі Бурак, дырэктару дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лясная паляна” Анатолю Хомбаку, дырэктру ЖРЭСа Дзмітрыю Станкевічу і дырэктару мясцовага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Юрыю Драмлюку.


 



 

Потым аб ролі дзяржаўных сімвалаў у выхаванні падрастаючага пакалення расказалі хлопчыкі і дзяўчынкі, а старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч павіншаваў усіх, хто сабраўся на плошчы на святочны мітынг, з Днём Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Іван Іванавіч адзначыў, што гэта свята свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства. Дзяржаўная сімволіка адлюстроўвае ідэю роўнасці грамадзян незалежна ад іх сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Для сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь герб і сцяг роднай краіны з’яўляюцца аб’ядноўваючымі сімваламі, дзякуючы якім кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай адзінай вялікай сям’і, якая называецца беларускі народ.

 



 

 

Комментарии (0)Просмотров (19410)