Дажынкі 2024. Цырымонія ўручэння падарункаў.

11.09.2024
Кожны ўдзельнік жніва ведае, як дыхае родная зямля, абагрэтая сонечнай пяшчотай, пра што шапоча калоссе ў час заходу сонца, як звініць раса на золку. І колькі намаганняў трэба прыкласці, каб мець свежы бохан на стале.

    Руплівыя і дбайныя працаўнікі Смаргоншчыны – лепшыя хлебаробы – сабраліся ў Солах, у сёлетняй сталіцы раённых “Дажынак”. Іх ушаноўвалі на галоўнай сцэне свята ўраджаю.
      Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі дырэктару КСУП “Сінькі” Мікалаю Баранчуку і вадзіцелю ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” Леаніду Сіняўскаму. А сцяг раённага свята “Дажынкі – 2024” – дырэктару КСУП “АграСолы” Вользе Лук’яненцы і механізатару гэтай гаспадаркі Валерыю Крупніку.
        Вядучыя агучылі лічбы сёлетняга жніва. КСУП “АграСолы” намалаціла 12821 тону збожжа, КСУП “Сінькі” – 5727 тон, ВКУП “Саўгас Смаргонскі” – 7392 тоны, філіял “Жодзішкі” КХП - 10786 тон, КСУП “Саўбел 2016” – 6466 тон.
          Караваі з мукі новага ўраджаю “багіні палёў” ўручылі старшыні райвыканкама Генадзю Харужыку, першаму намесніку старшыні райвыканкама – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслану Жукоўскаму, кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбіната хлебапрадуктаў і ААТ “Смаргоньаграсэрвіс”.
            Віталі ўдзельнікаў свята старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і яго першы намеснік Руслан Жукоўскі.

            Старшыня райвыканкама ўручыў сем грамат камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Узнагарод былі ўдастоены дырэктар КСУП "АграСолы" Вольга Лук'яненка, дырэктар КСУП "Сінькі" Мікалай Баранчук, начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Уладзімір Ігнатовіч, а таксама трактарысты-машыністы Аляксандр Лукша (філіял "Жодзішкі"), Святаслаў Броўка ("Саўбел 2016"), Аляксандр Мароз (ВКУП "Саўгас Смаргонскі") і Віктар Яскевіч (КСУП "Сінькі").

            Былі адзначаны пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых культур сярод сельгасарганізацый. На 1 месцы КСУП "АграСолы", на 2 - КСУП "Сінькі", на 3 - ВКУП "Саўгас Смаргонскі".

            Граматы райвыканкама атрымалі трактарысты-машыністы Уладзімір Вайнілка(філіял "Жодзішкі") і Міхаіл Мажэйка ("АграСолы"), а таксама дырэктар ВКУП "Саўгас Смаргонскі" Павел Твёрды.

            Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі вадзіцелі Дзмітрый Былінскі КСУП "АграСолы" і Сяргей Горбач КСУП "Сінькі" і загадчык вытворчага ўчастка "Лешчаняты" КСУП "Саўбел 2016" Ніна Слішкевіч.
                    Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Руслан Жукоўскі ўручыў узнагароды лепшым камбайнерам раёна. На першым месцы апынуўся Аляксей Пятроўскі (ВКУП “Саўгас Смаргонскі”), на другім – Іван Вішняк (ВКУП “Саўгас Смаргонскі”), на трэцім – Уладзімір Вайнілка і Віктар Бялячыц (філіял “Жодзішкі” КХП).

                    Назвалі лепшых вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў (грузападымальнасць 20 тон): Леанід Сіняўскі, ВКУП “Саўгас Смаргонскі” (1 месца), Дзмітрый Грышан, КСУП “АграСолы” (2 месца) і Міхаіл Сяргей, КСУП “АграСолы” (3 месца).

                    Лепшымі вадзіцелямі транспартных сродкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў (грузападымальнасць 10 тон) сталі: Сяргей Сульжыцкі, КСУП “Саўбел 2016” (1 месца), Яўген Садоўскі, ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” (2 месца) і Сяргей Горбач, КСУП “Сінькі” (3 месца).

                    Узнагароды атрымалі аператары збожжасушыльных комплексаў (старшы аператар і памочнік). 1 месца – Алег Мамай і Аляксей Сяргей (КСУП “АграСолы”), 2 месца – Генадзь Цэйко і Павел Яроўскі (філіял “Жодзішкі” КХП), 3 месца – Павел Барбашоў і Валерый Андрэйчык (КСУП “АграСолы”).

                    Ганаровых грамат райсавета дэпутатаў былі ўдастоены вадзіцель Рамуальд Міцюль (КСУП “АграСолы”) і Алег Баран (загадчык вытворчага ўчастка ВКУП “Саўгас Смаргонскі”).

                        Лепшыя работнікі жніва-2024 таксама атрымалі падарункі ад РГА “Белая Русь”, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Смаргонскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”.

                        Падарункавыя сертыфікаты Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і ўзнагароды раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК уручыла старшыня райкама Святлана Шаўлюк.

                        Узнагароды для сваіх работнікаў падрыхтавалі таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргоншчыны.
                          Падчас святкавання раённых “Дажынак-2024” агучылі яшчэ пра адну значную падзею. Дваццаць гадоў таму, 7 верасня, Вольга Лук’яненка была прызначана кіраўніком КУП “АграСолы”. Старанні Вольгі Іванаўны былі адзначаны.
                          на самым высокім узроўні. За гэты час яна стала лаўрэатам прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны”, уладальніцай медаля “За працоўныя заслугі”, званняў “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі” і “Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна”.

                          На правах гаспадыні Вольга Лук’яненка выканала адказную місію – падзяліла агульны “Дажыначны каравай” 2024 года, які шчырай працай узрасцілі гаспадаркі на палях Смаргоншчыны. Кавалкі каравая “багіні палёў” перадалі ў гаспадаркі раёна, каб ім пачаставаліся тыя працаўнікі, якія не змаглі прысутнічаць на свяце.

                          Упрыгожылі ўрачыстую імпрэзу музычныя нумары ад смаргонскіх артыстаў. Далей эстафету перанялі спевакі са сталіцы.
                                Комментарии (0)Просмотров (728)