Не стала пiсьменнiка,паэта,ганаровага жыхара Смаргонi-Мар'яна Дуксы.

21.04.2019
Цяжка ўявіць, што светлага, добрага, працавітага чалавека больш няма сярод жывых, што ён не ўсміхнецца прывітальна вяскоўцам, не сядзе ў задуменнасці за пісьмовы стол, не падкіне ўгару ўнукаў… Зборнікі вершаў ніколі не заставаліся незаўважанымі. За зборнік “Заснежаныя ягады” ён атрымаў Літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Мар’ян Мікалаевіч не памыліўся, абраўшы для сябе прафесію настаўніка і многа гадоў аддаўшы школе. Вучні і калегі-настаўнікі ўспамінаюць, як ён рыхтаваў сцэнарыі для спектакляў, як выступаў са сваімі вершамі на творчых вечарах.

“Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўсёды гуманістычная па сваёй сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”, - сказаў аднойчы Мар’ян Дукса. І гэтым сваім словам ён застаўся верным да канца жыцця.

Комментарии (0)Просмотров (10392)