Аксамітавая Беларусь. Солы

26.10.2015
Маленькая весачка ля Смаргоні. Як на ўсім беларускім Захадзе, чысценька, заможна, сытна, рамонкі і ліліі ў палісадах, картопля і агуркі ў полі, тлустыя каты на завалінках, упрыгожаныя крыжы ды цагляныя каплічкі ля першай і апошняй камяніцы… Што мы ведаем пра Солы? Між тым менавіта тут, на чыгуначнай станцыі 4 студзеня 1917 года было падпісана пагадненне паміж Саветамі і немцамі, па якім увесь фронт Першай Сусветнай ад Відзаў да Прыпяці спыняў агонь —праз 10 дзен тое пагадненне набыла афіцыйны статус у знакамітым Брэст-Літоўску… Дзіўны лес, падобны да лесу ўсей нашай краіны: стаяць на перакрыжаванні сусветнай гісторыі і ўсе роўна заставацца таямніцай нават для ўласных жыхароў… Лес Солаў сапраўды — лес Беларусі Па камянях знакамітага касцёла Маці Божай Ружанцовай, які высіцца ў самым центры мястэчка, можна выкладаць беларускую гісторыю… Закладзены у 1544 годзе на грошы віленскага ваяводы, ці дакладней —ягонай жонкі, Галышкі Радзівіл, упрыгожаны і ўзноўлены полацкім ваяводам Янам Кішкам, побач пабудавана школа і нанятыя два кантары. У 1656 годзе спалены падчас вайны з Расіяй. Адноўлены ў 1699 годзе жанарскім старастай Станіславам Пазняком, але у 1797 годзе спалены разам з Соламі подчас пайстання Касцюшкі. Адразу ж на гэтым месцы узведзены новы драўляны храм, але праз 15 год і ён знікае ў полымі напалеонаўскага нашэсця… У 1849 зноў пабудаваны, у 1915 —спалены Першай Сусветнай… У 1926 пабудаваны народам, які збіраў грошы і працаваў на будоўлі ў вольны час. Падобнага на гэты касцёл няма па усім каталіцкім свеце Па-першае, храм асіметрычны, супраць кананічнага парадку, таму што солаўскі дойлід Адам Дубановіч быў упэўнены: толькі свабодная творчасць любая пану Богу. Па-другое, ён дзіўна распісаны чароўнымі фрэскамі, на якіх Маці Божая ўратоўвае беларусаў не ад дземанаў і бесаў, а ад расейцаў і бальшавікоў: вось яна с Нябесным Воінствам узначальвае войскі Пілсуцкага, вось — з неба назірае за смерцю здраднікаў… Петра Сергіевіч — так звалі беларускага, майстра, які распісваў касцёл… Між тым гісторыя працягваецца: у 1949 годзе, калі савецкая улада канчаткова асела ў Солах, сольскі ксёндз Вацлаў Бекіш был араставаны і высланы, але сольцы чатыры гады самі хадзілі ў храм і самастойна маліліся Матцы Боскай… Калі Саветы накіравалі ўкасцёл падводы с зернем (Анавошта ж саветам касцёл? Толькі збожжа хаваць), сольскія жанчыны палеглі на дарогу перад падводамі, а мужчыны сталі ўдзвярах з тапарамі: забівайце нас, а потым ваязіця сваёзбожжа… І храм пакінулі вернікам. Праз вякі Маці Божая Ружанцовая працірае міласць сваю над касцёлам, над Соламі, над Беларуссю, збірае Нябеснае Воінства бароніць сыноў сваіх і дачок…
 
Комментарии (0)Просмотров (6931)