“Дажынкі-2020” прайшлі ў Солах

02.09.2020
29 жніўня прайшло раённае свята “Дажынкі 2020”. Сталіцай “Дажынак” стаў аграгарадок Солы. 



Перад тым, як пачаць ушанаванне лепшых хлебаробаў, на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргонскага раёна прайшлі невялікія  прадстаўленні-прэзентацыі  гаспадарак.


Апоўдні на галоўнай пляцоўцы “Дажынак” адбылося   тэатралізаванае адкрыццё свята. Гасцей сустракала Жытніца. У руках яна трымала вялікае сіта, у якое прадстаўніцы ад кожнай гаспадаркі пачалі ссыпаць зерне.




Сабраны “ўраджай” Жытніца ўручыла першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасупраўлення Сяргею Мядзвецкасу.

Вядучыя адзначылі, што смагонскі “каравай” (дакладней валавы намалот у Смаргонскім раёне) дасягнуў 77,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 44,9 ц/га.

Ганаровае права падняць сцяг раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2020” прадаставілі Андрэю Янюку, кіраўніку філіяла “Жодзішкі”, а таксама галоўнаму аграному гаспадаркі Генадзю Дудзінскаму і галоўнаму інжынеру Юрыю Сяменчыкаву.


Пасля чаго на сцэну выйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама дырэктары КХП, хлебазавода і ААТ“Смаргоньаграсэрвіс”, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей  Мядзвецкас і старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Усе яны атрымалі караваі, спечаныя з мукі новага ўраджаю.





Былі адначаны лепшыя гаспадаркі на жніве. На першым месцы – філіял “Жодзішкі” (кіраўнік – Андрэй Янюк), на другім – КСУП “АграСолы” (Вольга Лук’яненка), на трэцім – КСУП “Сінькі” (Руслан Жукоўскі).


Музычныя нумары прадставілі работнікі раённага цэнтра культуры, ансамбль народных інструментаў “Ярмарка” і беларускі  ансамбль - фольк-шоу  “Забабоны”.


Не сумавалі на “Дажынках” і дзеці.




Комментарии (0)Просмотров (18915)