Дукса Мар'ян

06.08.2017


Дукса Мар'ян, нарадзіўся 05.04.1943 г. на хутары каля вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1969). У 1969-1987 гг. настаўнічаў у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне. Сябра СП СССР з 1969 г. Першы верш апублікаваў у мядзельскай раённай газеце ў 1960 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».





Комментарии (0)Просмотров (13920)