Перад тым, як пачаць ушанаванне лепшых хлебаробаў, на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргонскага раёна прайшлі невялікія прадстаўленні-прэзентацыі гаспадарак.
Сабраны “ўраджай” Жытніца ўручыла першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасупраўлення Сяргею Мядзвецкасу.
Вядучыя адзначылі, што смагонскі “каравай” (дакладней валавы намалот у Смаргонскім раёне) дасягнуў 77,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 44,9 ц/га.
Ганаровае права падняць сцяг раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2020” прадаставілі Андрэю Янюку, кіраўніку філіяла “Жодзішкі”, а таксама галоўнаму аграному гаспадаркі Генадзю Дудзінскаму і галоўнаму інжынеру Юрыю Сяменчыкаву.
Пасля чаго на сцэну выйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама дырэктары КХП, хлебазавода і ААТ“Смаргоньаграсэрвіс”, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Усе яны атрымалі караваі, спечаныя з мукі новага ўраджаю.
Былі адначаны лепшыя гаспадаркі на жніве. На першым месцы – філіял “Жодзішкі” (кіраўнік – Андрэй Янюк), на другім – КСУП “АграСолы” (Вольга Лук’яненка), на трэцім – КСУП “Сінькі” (Руслан Жукоўскі).
Музычныя нумары прадставілі работнікі раённага цэнтра культуры, ансамбль народных інструментаў “Ярмарка” і беларускі ансамбль - фольк-шоу “Забабоны”.
Не сумавалі на “Дажынках” і дзеці.