Паштовае аддзяленне аграгарадка Солы - адно з лепшых у Гродзенскай вобласці.
Алег Пацукевіч са Смаргонскага аграгарадка Солы пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным чыгуначным каледжы імя Міхася Лынькова. Як і літаратурны герой вядомага апавядання «Міколка-паравоз», марыў пра рамантычную прафесію правадніка пасажырскіх вагонаў. Год адпрацаваў і вярнуўся да бацькоўскага парога. Скончыў у Смаргоні курсы бармэнаў-афіцыянтаў і паспытаў сябе ў гэтай прафесіі ў тых самых Солах, дзе пяць гадоў працаваў ў кафэ"Кацярына". Хлопец вырас у шматдзетнай сям'і i вельмi ганарыцца гэтым.
Душа Алега прагла родных Солаў, якія сталі прывабным сучасным аграгарадком. Штодня едуць сюды на экскурсію турысты. Многія гараджане маюць тут лецішчы. Для моладзі ёсць занятак: перадавое сельгаспрадпрыемства, філіял птушкафабрыкі, рыбгас, лясніцтва. Алега Леанідавіча прывабіла праца паштальёна. Шосты год яны разам з калегай Марынай Свірбут, якая дзясяты год працуе на пошце, абслугоўваюць жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак Івашкаўцы, Падбалотцы, Ажугеры. Калі неабходна, падмяняюць адзін аднаго. Сярод карэспандэнцыі ў гэтыя майскія дні шмат віншавальных паштовак. Калектыў, якім кіруе Алена Пузына, — адзін з лепшых не толькі ў Смаргонскім раёне, але і ў Гродзенскай вобласці. Папулярнасцю карыстаецца ў жыхароў аграгарадка і наша «Сельская газета». Тут каля двух дзясяткаў пастаянных чытачоў i падпiшчыкаў выдання сярод якiх можна вызначыць ветэранаў падпiскi - Марыю Пагоду,Вiту Раманоўскую,Наталлю Кунiцкую,мясцовага фермера Васiлiя Клемяту,дырэктара КСУП “Агра-Солы”Вольгу Іванаўну.Заслуга ў гэтым ёсць і паштальёна Алега Пацукевіча.