На Смаргоншчыне ўшаноўвалі юбіляра - паэта Мар’яна ДУКСУ

09.04.2018
У Сольскім Доме культуры адбылася літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная 75-годдзю выдатнага беларускага паэта Мар’яна Дуксы.

Падрыхтавалі мерапрыемства работнікі раённага Цэнтра культуры, раённай бібліятэкі, Сольскай школы мастацтваў. 

Павіншаваць слыннага таленавітага творцу прыйшлі і прыехалі яго землякі, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, калегі па літаратурнай творчасці, аматары яго вершаў. 

З віншавальнымі словамі выступілі напачатку імпрэзы намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Джумкова, а таксама яе намеснік па пытаннях культуры Таццяна Ражэва. 

Добрыя словы і шчырыя пажаданні прагучалі ад выдаўца, публіцыста з Маладзечна Міхася Казлоўскага, паэткі Веры Вайцюль , музыканта і кампазітара Аляксандра Ляха і іншых.








Комментарии (0)Просмотров (10243)