История Сольской Средней школы

08.10.2015
Школа – гэта майстэрня, дзе фарміруецца думка падрастаючага пакалення , 

трэба моцна трымаць яе ў руках, калі не хочаш выпусціць з рук будучыню.  

                                                                                                                          А. Барбюс

З гісторыі школы

Даследчык творчасці Ф. Багушэвіча Уладзімір  Содаль у артыкуле "Дарога на Солы” адзначае, што ў 1870 годзе ў Солах было адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886-1887 н.г. у гэтай школе вучылася каля 40 дзяцей (усе хлопчыкі), настаўніцай працавала Вера Мацвеева, якая закончыла Віленскую жаночую гімназію.

   У 1900-1901 н.г. земскае народнае вучылішча наведвала ўжо каля 60 дзяцей (з іх 11 дзяўчынак), іх настаўнікам быў Віктар Яцкевіч.

У 1905 г. у Сольскім земскім вучылішчы вучылася 75 хлопчыкаў і 27 дзяўчынак.

У 1921-1939гг. у Солах працавала школа, выкладанне ў якой вялося на польскай мове. Навучанне ў ёй працягвалася 6 гадоў, але абавязковай была толькі пачатковая адукацыя. Сярод настаўнікаў тагачаснай Сольскай школы, якія прыбылі сюды ў асноўным з глыбіні Польшчы, было шмат адданых сваёй справе людзей. Вучні, якія поўнасцю праходзілі курс навучання ў Сольскай школе, ятрымоўвалі грунтоўныя веды. Многія з іх працягвалі вучобу ў Ашмянскай гімназіі. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны навучанне ў школе было прыастаноўлена.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Сольская школа размяшчалася ў некалькіх будынках, навучэнцы атрымоўвалі сямігадовую адукацыю.

У 1952 годзе Сольская школа набыла статус сярэдняй.

У 1955 годзе адбыўся першы выпуск тых, хто атрымаў cярэднюю адукацыю (19 выпускнікоў).

У 1957 годзе ў вёсцы здарыўся вялікі пажар, згарэлі ўсе будынкі школы. Але ўжо імкліва будавалася новая двухпавярховая школа. Размясцілася яна на паўночнай ускраіне вёскі.

1 верасня 1957 года новая школа запрасіла ў свае сцены шчаслівую дзетвару.

Пройдзе час – і школа не здолее ўлясціць у сваіх класах усіх навучэнцаў. 

У 1974 годзе ў эксплуатацыю быў здадзены новы будынак, дзе размясцілася спартыўная зала, майстэрня, бібліятэка і вялікая колькасць новых кабінетаў.

Першым пасляваенным дырэктар школы быў І.М.Аладзьеў, на змену яму прыйшоў Л.І.Мялешка. 

У 1958 годзе дырэктарам стаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Дзешкавец Васілій Цімафеевіч. 

З 1976 г. школай кіраваў Страх Леанід Іосіфавіч. Гэты чалавек заўжды знаходзіўся ў руху і ў пошуку. Гэта пры ім з’явіліся ў школе краязнаўчы музей, дабротная актавая зала, вялікая колькасць умела абсталяваных вучэбных кабінетаў.

У перыяд з 1954-1955 н.г. - 2007-2008 н.г. сярэднюю адукацыю атрымалі  1718 вучняў дзённай школы, з завочнай формай навучання – 360 навучэнцаў. Залаты медаль атрымалі 51 выпускнікі, сярэбраны медаль – 26 выпускнікоў дзеннай формы навучання.

У 2005 года школа набыла статус дзяржаўнай установы адукацыі "Сольская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”.

Старонкі гісторыі школы складаюцца яе слушнымі падзеямі і цікавымі справамі. У канцы 1987 г. у школе быў адкрыты і пачаў плённа працаваць гісторыка-краязнаўчы музей.

 

Комментарии (0)Просмотров (1008)