Вуліца 17 Верасня і яе жыхары.Солы.

04.04.2021


На Смаргоншчыне толькі ў Солах ёсць вуліца 17 Верасня. Хто жыве на гэтай вуліцы? Ці ведаюць яе жыхары, чаму так вуліца называецца? Як яны адносяцца да прапановы, што сёлета можа з’явіцца новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое можа адзначацца менавіта 17 верасня?


                                                                                                    Данута АЛІТОЙЦЬ

- На гэтай вуліцы жыву 44 гады. Выйшла замуж і пасялілася тут з маладым мужам. Чула, што 17 верасня 1939 г.быў падпісаны дагавор, пасля чаго аб’ядналіся Усходняя і Заходняя Беларусь.

Хай бы зрабілі гэты дзень памятным, але, на мой погляд, не абавязкова, каб ён быў выхадным.


                                                                                           Ядвіга КАНДРАЦКАЯ

- Жыву ў Солах 6 гадоў, пераехала з Ашмянскага раёна. Чаму такую дату выбралі для назвы нашай вуліцы? Дык у мяне дзень нараджэння 17 верасня! А пра іншыя падзеі не ведаю, відаць, нешта вельмі важнае адбылося…

 

Добра, што ў гэты дзень можа свята дзяржаўнае быць. Трэба, каб людзі неяк ядналіся і дружылі. А што нам  трэба – пажыць яшчэ, і каб свет быў без вайны.

                                                                                               Іосіф РАМАНОЎСКІ

- Дом сюды, у Солы, я перавёз з Варакумшчызны. Тут і жыву з 1971 года. Чуў, што 17 верасня падпісалі нейкі дагавор мірны, аб’ядналіся землі беларускія ўсходнія з былой “Польшчай” (заходняй Беларуссю).

 

Калі хочуць зрабіць такое свята дзяржаўнае, то добра, хай зробяць. Мне будзе прыемна, што яго адзначаюць 17 верасня, і я жыву на вуліцы з такой назвай.

Комментарии (0)Просмотров (7872)