24 мая старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык правёў выязны прыём у Сольскім сельвыканкаме

06.08.2017
На прыём запісалася нямнога людзей, а гэта сведчыць аб тым, што старшыні гаспадаркі і сельвыканкама па меры магчымасці вырашаюць пытанні, з якімі да іх звяртаюцца жыхары аграгарадка Солы і навакольных вёсак, што зарплата ў работнікаў нядрэнная і выплачваецца своечасова, што ўсе, хто хоча пцаваць, заняты работай.

 


Маладая жыхарка Стрыпунаў звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай аб дапамозе ў атрыманні месца для пражывання ў інтэрнаце, бо яна будзе працаўладкоўвацца ў горадзе. Даведаўшыся, што дзяўчына не замужам, Генадзь Васільевіч запэўніў яе у неадкладным вырашэнні пытання, паколькі ёсць часовыя складанасці з прадастаўленнем пакояў у інтэрнатах для сямейных людзей, а з ложка-месцамі не існуе праблем.

Пажылы мужчына з Солаў пацікавіўся ў старшыні райвыканкама наконт палігонаў для бытавых адходаў, ці будуць яны існаваць, ці ўсё ж прыйдзецца заключаць дагавор з РУП “ЖКГ” на вываз смецця з населеных пунктаў. Адказ быў кароткім і канкрэтным: абслугоўваць вяскоўцаў будуць камунальнікі, смеццезвалкі паступова ліквідоўваюцца, у тым ліку некалькі сёлета.

Тры жанчыны прыйшлі на выязны прыём з дарожнай праблемай, неабходна адрамантаваць участак вуліцы. Старшыня райвыканкама ўважліва выслухаў наведвальніц і паабяцаў накіраваць свайго намесніка па будаўніцтве, каб ён на месцы ўсё агледзеў, пасля чаго будзе прынята рашэнне па рамонце ўчастка вуліцы.


Комментарии (0)Просмотров (6089)