Солы – мястэчка на Смаргоншчыне, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі

26.10.2015
Калі выпраўляецеся ў шлях з Мінска ў кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63.

У самым цэнтры Беларускай Віленшчыны вам патрапіцца ўнікальнае месца… Солы – беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырасталі касцёлы, а сінагога пераўтварылася ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі.

Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.

Пра ўсё гэта ў фільме “Солы” – першым у новым праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Глядзiце пра гэта у раздзеле - Відэа



 

Комментарии (0)Просмотров (12433)